Якія вашы манеты
Якія вашы манеты
Высветліце, грошы якой эпохі вам бліжэйшыя.
Высветліце, грошы якой эпохі вам бліжэйшыя.

Манета мусіць важыць
На адну манету можна набыць
Як мусяць выглядаць вашы грошы?
Дзе мусяць чаканіць вашы манеты?
Манетамі якіх часоў вы б карысталіся?
Як яшчэ можна прымяніць вашы манеты, апроч аплаты?
Дзе, апроч Радзімы вашы грошы мусяць прымаць?
Вашы грошы — старажытныя рымскія дынарыі!
Вашы грошы — старажытныя рымскія дынарыі!
Першыя грошы у звыклым разуменні, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі, — рымскія манеты дынарыі ў II стагоддзі нашай эры. За два дынарыя можна было набыць самы просты абед для прасталюдзіна.
Вашы грошы — літоўскія ізроі!
Вашы грошы — літоўскія ізроі!
Літоўскія ізроі —зручныя, вялікія, вагой па 100-105 грамаў. Такім можна і кінуць у каго-небудзь. З'явіліся на пачатку XII стагоддзя. За адзін ізрой можна было набыць вала.
Вашы грошы — арабскія дырхемы!
Вашы грошы — арабскія дырхемы!
Гэта лёгкая манета ў тры грамы, са срэбра. На яе можна было набыць адзін нож. Жанчына-рабыня каштавала 300 дырхемаў. Дырхемы сярод сваіх лічыліся на вагу, але з замежнікамі іх лічылі як грошы. З'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў IX стагоддзі.
Пражскія грошы — для вас!
Пражскія грошы — для вас!
У XIV стагоддзі пасля чарговай дэнамінацыі пачалі расплачвацца замежнай валютай — пражскімі грошамі вагой у чатыры грамы. За адзін такі грош у розныя часы можна было набыць карову, а ўжо пасля чарговай дэвальвацыі — курыцу.
Вашы грошы — пенезі Вітаўта!
Вашы грошы — пенезі Вітаўта!
Гэта срэбраныя манеты вагой каля 0,3 грама. З'яўляюцца ў ВКЛ на пачатку XV стагоддзя. На пражскія грошы пасля рэформы Вітаўта іх мянялі 1\10. Значыць, за 10 такіх пенезяў можна было набыць курыцу.
Вашы грошы — новыя беларускія рублі, якія з'явяцца пасля 2016 года.
Вашы грошы — новыя беларускія рублі, якія з'явяцца пасля 2016 года.
Найбольш вам пасуюць новыя беларускія манеты. Адзін рубель важыць каля 5,6 грама. Гэтыя манеты чаканілі ў Літве і Славакіі.